Больш за 350 тыс. чалавек прысутнічалі на парадзе сёння ў Мінску. Пра гэта карэспандэнту БелТА паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязей Міністэрства ўнутраных спраў Канстанцін Шалькевіч.
У мінулыя гады афіцыйныя лічбы былі гэткімі ж высокімі, але на неасцярожна апублікаваным фота з вышыні птушынага палёту было відаць, што гледачоў усяго тысячы, а не сотні тысяч.
Перабольшанне лічбаў трэба ўладам, каб паказаць «усенародную падтрымку» дыктатуры.





