Трагедыя здарылася ў Ашмянскім раёне на вадаёме ў вёсцы Павішні.
На беразе адпачывала сям'я: мама, бацька і 10-гадовая дачка. Апынуўшыся ў нейкі момант без нагляду бацькоў, дзяўчынка адправілася ў ваду і стала тануць.
23-гадовы малады чалавек Міраслаў, які знаходзіўся побач, кінуўся яе ратаваць, выштурхнуў з вады бацькам, аднак сам не змог выбрацца на бераг, была моцная плынь.
Цела хлопца знайшлі ў 20 м ад берага.





