За першыя шэсць месяцаў 2013 года кампанія «Белавія» перавезла 643.723 пасажыры і 967 тон грузу і пошты, што на 26,8 і 15,6% больш, чым за аналагічны леташні перыяд, паведаміў нацыянальны авіяперавозчык.

Паводле вынікаў працы за чэрвень перавезена 196.460 пасажыраў (+29,6% ад чэрвеня 2012 года). «Такую колькасць пасажыраў за месяц „Белавія“ перавезла ўпершыню. Таксама ўпершыню авіякампанія пачала перавозіць больш за 8 тыс. пасажыраў цягам адных сутак», — зазначаецца ў прэс-рэлізе.

Назіраецца «значны рост колькасці чартарных рэйсаў». Чартарныя самалёты лётаюць не толькі з Мінска, але і з абласных цэнтраў — Брэста і Гомеля. З’явіліся новыя чартарныя маршруты: востраў Кос, Закінтас, Араксас, Катанія, Пальма-дэ-Маёрка, Ціват, Пула.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?