Ігар быў доктарам навук, прафесарам, загадчыкам лабараторыі ў Тэхнічным універсітэце, пісьменнікам (псеўданім Стах Дзедзіч). Са сваёй жонкай Рытай Гвоздзік яны пазнаёміліся трыццаць гадоў таму ў Беларускай Майстроўні. У Ігара застаўся сын Стах, які стаў менеджарам, і дачка Яважына — дызайнерка моды.

Паплечнік Вінцук Вячорка ўзгадвае Ігара Міклашэвіча:

«Гэта неверагодна, і так скажуць усе, хто ведаў Ігара. Што за праклён на нас накладзены, чаму зноў мы мусім казаць пра паплечнікаў у прошлым часе?!

Энергічны, фізік з адукацыі, Ігар унёс калісьці сваю энергію ў беларускі майстроўскі рух: інтэлектуальную і фізічную. Паслядоўны нацыянальны рамантык — пісьменнік Стах Дзедзіч — і ў той жа час грунтоўны беларус, укарэнены ў рэальнасць і таму здольны змяняць яе вакол сябе: беларускамоўны прафесар Тэхнічнага ўніверсітэта... А сям’я! Беларуская і беларускамоўная сям’я, дзе шчасліва адбыліся і бацькі, і дзеці... Дай Божа вытрываць гэты нечуваны ўдар і найглыбейшыя спачуванні жонцы Рыце, дзецям Стаху і Яважыне...»

Развітанне адбудзецца ў пятніцу ў Мінску а 13-й гадзіне па адрасе Ракасоўскага 55, дзе Ігар Міклашэвіч жыў. Пахаванне на могілках у Мінскім раёне, каля Сёмкавага Гарадка.

Гісторыя аднаго цуду: Міклашэвічы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?