Акцыі пратэсту ў выглядзе «італьянскіх забастовак» будуць праведзеныя ў асноўных літоўскіх міжнародных аўтадарожных пунктах пропуску 9 ліпеня.

Кожны аўтамабіль будзе вельмі дэталёва і старанна надглядацца, незалежна ад таго, колькі часу гэта зойме.

Аналагічныя акцыі працягласцю па 4 гадзіны былі праведзены 21 чэрвеня 2012 г.
у літоўска-беларускіх міжнародных аўтадарожных пунктах пропуску «Мядзінінкай — Каменны Лог» і «Шальчынінкай — Беняконі-1», у выніку чаго ў абодвух пунктах пропуску ўтварыліся доўгія чэргі аўтамабіляў, якія стаялі з уключанымі рухавікамі.
Літоўскія памежнікі патрабуюць павысіць заробак не менш чым на 10% і ў 2014 годзе аднавіць заработную плату да ўзроўню 2008 года.
Акрамя таго, прафсаюз патрабуе прыняць неадкладныя рашэнні пытанняў сацыяльных гарантый супрацоўнікаў пагранслужбы, уключаючы камандзіровачныя выдаткі, павелічэнне грашовай кампенсацыі за жыллё, выплату часткі нявыплачанай заработнай платы, увядзення 40-гадзінны працоўнага тыдня і выдзяленне дадатковых сродкаў.

З 2008 года фінансаванне сістэмы аховы мяжы Літвы зніжана больш чым на 25%. У 2012 годзе з Службы аховы дзяржаўнай мяжы звольнілася 350 супрацоўнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?