Папа Францішак пацвердзіў факт здзяйснення Янам Паўлам II другога цуду, што здымае галоўную перашкоду для яго кананізацыі. Акрамя таго, пантыфік ўхваліў далучэнне яшчэ аднаго папы — Яна XXIII — да ліку святых.

Раней здзяйсненне другога цуду пацвердзіла Кангрэгацыя па кананізацыі святых. Паведамляецца, што 1 мая 2011 года дзякуючы папу Яну Паўлу II адбылося «невытлумачальнае вылячэнне», іншых падрабязнасцяў пакуль няма. Пры гэтым сам пантыфік памёр за шэсць гадоў да гэтай падзеі.

Ян Павел II ўжо далучаны да ліку бласлаўлёных, для гэтага было неабходна пацвердзіць здзяйсненне аднаго цуду. Ім стала вылячэнне пантыфікам французскай манашкі ад хваробы Паркінсана.

Ян XXIII, вядомы як «Добры Папа», таксама будзе кананізаваны — у якасці выключэння, нягледзячы на адсутнасць пацверджанага другога цуду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?