У Гродне распачата крымінальная справа па факце стральбы ў жылым мікрараёне, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч.

У двары па вул. Дамброўскага 2 ліпеня вечарам жанчына выбівала дыван, калі, па яе словах, у яе стрэліў невядомы. Каля паловы на адзінаццатую вечара яна звярнулася ў бальніцу, дзе канстатавалі кулявое раненне правага перадплечча.

Як паведамілі ў СК, у здзяйсненні злачынства падазраецца 63-гадовы жыхар Гродна. У яго канфіскаваны асабісты арсенал — пнеўматычная вінтоўка, аптычны прыцэл і кулі.

Вядзецца следства. Крымінальная справа распачатая па прыкметах злачынства, прадугледжанага ч.3 арт.339 КК Беларусі і кваліфікаванага як асабліва злоснае хуліганства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?