У Каіры армія адкрыла агонь па дэманстрацыі ў падтрымку адхіленага ад улады прэзідэнта Егіпта Махамеда Мурсі. Паводле паведамленняў, якія паступілі, забітыя па меншай меры тры чалавекі.

Пасля пятнічных малітваў шматтысячны натоўп накіраваўся да Клубу афіцэраў прэзідэнцкай гвардыі, дзе, як лічыцца, знаходзіцца арыштаваны Мурсі.

Яго прыхільнікі — у першую чаргу рух "Браты-мусульмане" — патрабуюць вяртання Махамеду Мурсі прэзідэнцкіх паўнамоцтваў.

Карэспандэнт Бі-бі-сі ў Каіры Джэрэмі Боуэн бачыў, як каля дзвюх тысяч прыхільнікаў Мурсі выйшлі з каірскай мячэці "Рабаа аль-Адавія" пасля малітваў і пайшлі маршам на Клуб афіцэраў. Ваенныя папярэдзілі іх не перасякаць вуліцу. Але натоўп рос, рабіўся усё больш агрэсіўным і ў рэшце рэшт рушыў наперад.

Па словах карсэпандэнта, салдаты спачатку стрэлілі ў паветра, потым адкрылі агонь па натоўпе. Джэрэмі Боуэн бачыў, як непадалёк ад яго ўпаў на зямлю мужчына ў скрываўленай вопратцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?