За працу на замежныя радыёстанцыі вынесеныя папярэджаньні гарадзенскім журналістам Натальлі Макушынай і Івану Роману.

Ян Роман папярэджаны за тое, што ён «ажыцьцяўляе сваю журналісцкую дзейнасьць з парушэньнем патрабаваньняў закону РБ «Аб друку і другіх сродках масавай інфармацыі» і Палажэньня аб знаходжаньні і прафэсійнай дзейнасьці на тэрыторыі РБ прадстаўніцтваў і акрэдытаваных у РБ карэспандэнтаў замежных СМІ».

Паводле намесьніка пракурора Ленінскага раёна Горадні А. Абрамовіча, сп. Роман ня мае акрэдытацыі МЗС Беларусі, а ягоныя матэрыялы для радыё не заўсёды дакладныя і «…маюць тэндэнцыйны характар і здольныя нанесці шкоду міжнароднаму іміджу РБ», паведамляе Радыё Рацыя.

Сёньня таксама было вынесена папярэджаньне Натальлі Макушынай, якую таксама вінавацяць у працы на замежную радыёстанцыю.

Нагадаем, што ў студзені аналягічнае папярэджаньне было вынесена гомельскай журналістцы Юнелі Сальнікавай, а ў сакавіку аштрафаваны за працу на Радыё Свабода Анатоль Гатоўчыц, таксама з Гомелю. Цяпер прыйшла чарга гарадзенскіх.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0