Пара большасці ягад яшчэ толькі пачынаецца, але на Камароўскім рынку ўжо ёсць амаль поўны асартымент гэтых дароў прыроды. На якія цэны трэба разлічваць, калі хочацца набыць добрых ягад?

Самыя распаўсюджаныя ягады — чарэшні. Іх цана складае каля 23–30 тысяч рублёў за кілаграм. Яны прывозяцца з Балгарыі і Малдовы. Самыя дарагія — з Узбекiстана.

Пасля іх ідуць чарніцы, якія пачалі масава прадавацца зусім нядаўна. Каштуюць яны нядорага, кілаграм — каля 25–30 тысяч.
Ягады збольшага з Беларусі.

Ужо даволі доўгі час на рынку выстаўляюцца і клубніцы. Хоць цэны і не кусаюцца (каля 25–35 тысяч за кілаграм), каб знайсці сапраўды якасную ягаду, прыйдзецца добра пашукаць. Большасць клубніц з Брэстчыны i Гродзеншчыны.

Толькі пачалі прадавацца парэчкі. Ягады нашы, але іх вельмi мала, таму i цана складае каля 15–20 тысяч за паўлітровы слоік.

Таксама прывезлі вішні. Іх таксама зусім мала. Прадаеюцца за 30 тысяч.

Маліны яшчэ мала, цэны здзіўляюць — кошт складае 40–45 тысяч. Ягады з Беларусі.

Для сапраўдных ягадных гурманаў яшчэ прадаюцца суніцы і ажыны, але паколькі іх вельмі мала, то кошты паднябёсныя — каля 40 тысяч за паўлітровы кубак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?