Брытанец Эндзі Марэй стаў пераможцам Уімблдонскага турніру ў Лондане. Ён перамог у трох сэтах першую ракетку свету серба Новака Джокавіча (6:4, 7:5, 6:4).

Апошнім пераможцам-брытанцам турніру ў Уімблдонскага турніру быў Фрэд Пэры, які выйграў тэнісны кубак у 1936 годзе.

Фінал Маррей-Джокавіч у нядзелю глядзелі ва ўсіх брытанскіх пабах, а на трыбунах прысутнічалі прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Дэвід Кэмерон, лідар лейбарыстаў Эд Мілібанд, члены каралеўскай сям'і, футбаліст Уэйн Руні, знакамітыя тэнісісты Цім Хенман, Грэг Руседскі, Барыс Бекер, Іван Лендэл і многія іншыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?