24-гадовы паўабаронца «Гомеля» Аляксандр Карніцкі выдатна прабіў штрафны ўдар са сваёй паловы поля.

Гэты рэдкі выпадак адбыўся ў нядзелю, 7 ліпеня, у матчы 16-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. «Гомель» гуляў у Жодзіне з мясцовым «Тарпеда-БелАЗ». Гаспадары першыя адкрылі лік, але ўжо на 28-й хвіліне госці выйгравалі з лікам 2:1.

А на 43-й хвіліне Аляксандр Карніцкі паставіў пераможную кропку — яго ўдар метраў з 65-ці (а можа і болей) застаў знянацку галкіпера гаспадароў поля Уладзіміра Пяцігорца. Ён толькі дацягнуўся да мяча, але перашкодзіць яго патрапленню ў браму не змог.

«Гомель» выйграў з лікам 3:1.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?