Жыхар Гомеля 1990 года нараджэння, кандыдат у майстры спорту па боксе, які прафесійна займаецца рукапашным боем, некалькі дзён таму беспадстаўна збіў на вуліцы абласнога цэнтра васьмярых прахожых, у тым ліку трох жанчын. Адной з іх баксёр зламаў рабро.

У міліцыю паступіла паведамленне, што каля магазіна «Тапаз», размешчанага па вуліцы Жамчужная, адбываецца бойка. Сведкі сказалі, што хуліган, збіўшы некалькіх грамадзян, у тым ліку жанчын, уцёк у невядомым напрамку. Міліцыянеры, устанавіўшы прыкметы правапарушальніка, накіраваліся на яго пошукі. Малады чалавек быў знойдзены ў адным з пад’ездаў жылога дома. Нягледзячы на супраціўленне і актыўныя спробы ўцячы, хулігана затрымалі і даставілі ў райаддзел міліцыі для разбору.

Баксёр, перабраўшы з алкаголем, збіў васьмярых грамадзян, у тым ліку трох жанчын. Па гэтым факце Навабеліцкім РАСК Гомеля распачата справа на падставе арт. 339 КК (хуліганства).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?