У ААТ «Александрыйскае» (на сваёй радзіме, Шклоўскі раён) Лукашэнка азнаёміўся з сучаснымі тэхналогіямі, айчыннымі і замежнымі комплексамі машын для нарыхтоўкі травяных кармоў. «За гэты сезон мы павінны вызначыцца, і, вядома ж, пажадана выпускаць усю гаму неабходнай тэхнікі.

Мы павінны нарыхтаваць якасныя кармы. Якім чынам — гэта справа практыкаў, але мы ім павінны прапанаваць рацыянальны эканамічны варыянт. Трэба грошы лічыць і рабіць аптымальную, рацыянальную і эканамічную тэхніку»,
— сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Разам з тым ён падкрэсліў, што на першым месцы ў любым выпадку павінна быць якасць прадукцыі: «Цапу-лапу нам не трэба».

Ад міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Леаніда Зайца Лукашэнка запатрабаваў самым прынцыповым чынам падыходзіць да гэтага пытання і ні ў якім разе не набываць для гаспадарак сумнеўную ў плане якасці тэхніку.
«Кармы павінны быць якаснымі, і вы, Аляксандр Серафімавіч (старшыня КДК Аляксандр Якабсон), вазьміце гэта на кантроль», — даручыў Лукашэнка.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?