Хлопчык выпаў з акна 5 ліпеня. Маці дзіцяці выйшла на некалькі хвілін з пакоя, а калі вярнулася — сына не было.Яна падышла да акна і ўбачыла дзіця на клумбе пад акном. Пры падзенні хлопчык стукнуўся аб кандыцыянер на ніжэйшым паверсе, затым упаў на клумбу.
Мяркуецца, што дзіця ўзяло пуфік, потым залезла на падаконнік і выпала.
З рэанімацыі хлопчык пераведзены ў хірургічнае аддзяленне. У дзіцяці закрытая чэрапна-мазгавая траўма.