У межах падрыхтоўкі да адборачнага матчу чэмпіянату свету 2014 года супраць каманды Францыі 6 верасня нацыянальная зборная Беларусі правядзе таварыскую гульню супраць зборнай Кыргызстана.
Матч адбудзецца ў Жодзіне на стадыёне «Тарпеда», паведаміла прэс-служба Беларускай федэрацыі футбола. Пра час пачатку сустрэчы будзе паведамлена дадаткова.

Паводле інфармацыі Федэрацыі футбола Кыргызстана, сустрэча адбудзецца ў верасні, аднак дакладная дата таксама не называецца.

14 жніўня беларуская зборная правядзе таварыскі матч з Чарнагорыяй (у Жодзіне), 15 кастрычніка — таксама на сваім полі з Японіяй (месца ўдакладняецца).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?