У панядзелак завершыўся 16-ы тур чэмпіянату краіны па футболе ў вышэйшай лізе. На сталічным «Трактары» гулялі «Дынама» і «Шахцёр».

Матч скончыўся з лікам 1:1. «Дынама» адкрыла лік на 17-й хвіліне (Фігерэда), на апошняй хвіліне асноўнага часу Балановіч лік зраўняў — 1:1.

Відэа Football.by

***

Шахцёр — 39, БАТЭ — 33, Гомель — 27, Дынама Мінск — 25, Мінск, Белшына — 22, Нёман — 20, Тарпеда-БелАЗ — 18, Дняпро, Дынама Брэст — 16, Нафтан — 14, Славія — 8.

Матчы 17-га тура пройдуць 12–14 ліпеня. БАТЭ у пятніцу згуляе з «Мінскам» (матч пройдзе на сталічным стадыёне «Тарпеда» на Аўтазаводскай). «Шахцёр» — на сваім полі ў суботу са «Славіяй».

Між сабой БАТЭ і «Шахцёр» згуляюць 11 жніўня ў Барысаве ў матчы 20-га тура.

Пасля 22-га тура каманды вышэйшай лігі будуць разбітыя на дзве шасцёркі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0