У Балгарыі загінуў мітрапаліт Варненскі і Вялікапрэслаўскі Кірыл, яго цела было знойдзена сёння раніцай на беразе Чорнага мора на пляжы каля Варны.

Мітрапаліт быў аматарам лоўлі мідый. Памёр ён, мяркуючы па ўсім, у выніку трагічнага выпадку. Разам з тым паліцыя не выключае версію гвалтоўнай смерці.

Мітрапаліт Варненскі і Вялікапрэслаўскі Кірыл нарадзіўся 8 чэрвеня 1954 г. У сан мітрапаліта быў узведзены ў 1989 г. Пасля смерці патрыярха Максіма з 10 лістапада 2012 з'яўляўся месцаахоўнікам патрыяршага пасаду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?