Гадавая зарплата Хэнлана на пасадзе галоўнага трэнера зборнай Беларусі складзе каля 170 тысяч даляраў. Пра гэта сёння напрэс-канферэнцыі паведаміў старшыня Федэрацыі хакея Беларусі Яўген Ворсін.
«Гэта не з’яўляецца камерцыйнай таямніцай. Заробак Глена Хэнлана складзе ў межах 170 тысяч даляраў у год», — сказаў старшыня ФХРБ.
Кантракт Хэнлана ўступіў у дзеянне з 1 ліпеня і падпісаны на два гады, а пры выкананні абавязацельстваў можа быць пралангіраваны на тых жа ўмовах яшчэ на адзін год.
Акрамя таго, Глен Хэнлан распрацаваў і прадставіў праграму развіцця падрыхтоўкі нацыянальнай зборнай да чэмпіянату
Чакаецца, што канадзец прыбудзе ў Мінск у канцы ліпеня — пачатку жніўня пасля канчатковага ўзгаднення праграмы падрыхтоўкі зборных каманд на сезон 2013/14.
Нагадаем, што Глен Хэнлан ужо кіраваў зборнай Беларусі і пад яго кіраўніцтвам быў дасягнуты лепшы вынік у гісторыі каманды на чэмпіянатах свету —