МБалгарыя працуе над спрашчэннем працэсу выдачы віз для грамадзян Беларусі, Малдовы і Украіны. Пра гэта, як паведамляе выданне NewsBG.ru, заявіў міністр замежных спраў Балгарыі Крысціян Вігенін, выступаючы ў Народным сходзе.

Дэпутат Дзімча Міхалеўскі зазначыў, што сёлета чакаецца павелічэнне колькасці турыстаў з гэтых краін на 40%.

Вігенін заявіў, што яшчэ ў пачатку 2013 года была праведзена тэхнічная і кадравая падрыхтоўка, а таксама карэкцыя бюджэту МЗС для паляпшэння працы консульскіх службаў Балгарыі.

«У Беларусі цікавасць да нашай краіны павялічылася значна. Сёння мы адшукваем у Мінску новы будынак для консульскай службы», — сказаў Вігенін.

Ён нагадаў, што ў пачатку 2012 года Балгарыя заключыла дагавор з індыйскай кампаніяй VFS Global аб стварэнні візавых цэнтраў, якія павінны спрасціць атрыманне віз у аддаленых ад консульства раёнах. Паводле яго слоў, сёлета будзе праведзена дэталёвая праверка выканання дагавора.

Апрача таго, у Беларусі, Малдове і ва Украіне праведзена акрэдытацыя кампаній, якія могуць самастойна падаваць дакументы на атрыманне балгарскіх віз у консульскую службу. У канцы чэрвеня кіраўнік МЗС таксама распарадзіўся павялічыць квоты на такія кампаніі.

Вігенін прызнаў, што ў пачатку турыстычнага сезона квоты былі нечакана зменшаны. Ён заявіў, што не можа з парламенцкай трыбуны без доказаў абвінаваціць кагосьці, але падазрае, што ўсё было зроблена для таго, каб больш дакументаў прайшло цераз візавыя цэнтры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?