На сталічным «Трактары» прайшоў матч у адказ 1-га кваліфікацыйнага раўнду Лігі Еўропы. Мінскае «Дынама» разграміла літоўскую «Круою» — з лікам 5:0 (у першым матчы беларусы выйгралі 3:0).

Прычым мінскі клуб сёння ўжо да 17-й хвіліны забіў чатыры мячы (дублем вызначыўся Дзмітрый Сычоў).

У наступным раўндзе «Дынама» згуляе з харвацкім клубам «Лакаматыва» (менавіта так, з «а» на канцы). 18 ліпеня каманды згуляюць у Мінску, 25-га — у Заграбе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0