Смартфон быў прэзентаваны ў чацвер у Нью-Ёрку.

Новая Lumia 1020 Nokia надзелена 41-мегапіксельнай камерай, якая дазваляе павялічваць фатаграфіі, не турбуючыся пра страту іх якасці. Акрамя гэтага, смартфон валодае функцыяй «двайны кадр»: ці здольны рабіць дзве фатаграфіі адначасова.

Эксперты высока ацанілі новы гаджэт кампаніі, аднак адзначылі, што, колькі б не было пікселяў ў камерах Nokia, гэта не дапаможа карпарацыі выйграць канкурэнцыю ў Samsung і Apple.
На рынку смартфонаў фінская фірма моцна адстае ад двух гігантаў галіны, за апошнія два гады Nokia прадала каля 20 мільёнаў сваіх Lumia. За такі ж час Apple прадала 248 мільёнаў iPhone.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?