Міжнародны аэрапорт Пекіна прызнаны сусветным лідарам па колькасці затрыманых рэйсаў. Паводле кампаніі, якая займалася падлікам затрыманых і адпраўленых своечасова рэйсаў ва ўсіх міжнародных аэрапортах свету, з пекінскага аэрапорта своечасова вылятаюць менш за 20% рэйсаў.

Другім у гэтым рэйтынгу значыцца аэрапорт Шанхая, адкуль вялікая частка рэйсаў вылятае са спазненнем.

Як каментуюць аналітыкі, спазненні з вылетам у аэрапортах КНР тлумачыцца тым, што строгі кантроль над паветранай прасторай ажыццяўляюць вайскоўцы.

Найлепшы аэрапорт па колькасці адпраўленых своечасова рэйсаў — такійскі: толькі 5% рэйсаў з Токіа адпраўляюцца са спазненнем.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?