У суботу, 13 ліпеня, на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца дажджы, навальніцы, месцамі — моцныя залевы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах Брэсцкай і Гродзенскай абласцей згусціцца туман. Вецер пераменных напрамкаў умераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра: мінімальная ноччу +13 .. +18°С, па паўднёвым захадзе +9 .. +12°С; максімальная днём +17 .. +23°С, па паўночным усходзе краіны да +26°С.

У нядзелю, 14 ліпеня, на значнай часткі нашай краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі — моцныя. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Вецер пераменных напрамкаў умераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра: мінімальная ноччу +12..+18°С, максімальная днём +18..+25°С.

У панядзелак, 15 ліпеня, надвор'е застанецца няўстойлівым. У многіх раёнах Беларусі прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі з навальніцамі. Вецер пераменных напрамкаў умераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра: мінімальная ноччу +12 .. +18°С, максімальная днём +19 .. +25°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?