Алена Сцяпанава. Фота Барыса Гарэцкага, baj.by.

Алена Сцяпанава. Фота Барыса Гарэцкага, baj.by.

Кастрычніцкі раённы суд Віцебска накіраваў адміністратыўны пратакол на дапрацоўку.

Пра перанос слуханняў па справе Алены Сцяпанавай калегі, што прыйшлі падтрымаць яе, даведаліся толькі ў судзе, паведамляе сайт ГА «БАЖ»

Адміністратыўную справу завёў Кастрычніцкі РАУС Віцебска на падставе арт. 22.9 ч.2 КаАП. Паводле пратакола, Алена на працягу доўгага перыяду «ажыццяўляла прафесійную дзейнасць журналіста замежнага СМІ „Радыё Свабода“ без адпаведнай акрэдытацыі».

Між тым, адміністратыўны артыкул, на падставе якога ўзбуджана справа, гучыць як «парушэнне вызначанага парадку рассылкі абавязковых бясплатных асобнікаў перыядычных выданняў, распаўсюд эратычных выданняў, апублікавання СМІ абвяржэння, а таксама незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ».

Не выключана, што гэтая супярэчнасць і стала прычынай пераносу.

У выпадку прызнання журналісткі вінаватай ёй можа пагражаць штраф у памеры ад 20 да 50 базавых велічыняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?