Канцэрн «Белнафтахім» і ТАА «Газпром інвестпраект» дамовіліся «аб прапрацоўцы схемы супрацоўніцтва пры рэалізацыі інвестыцыйнага праекта ў ААТ «Гродна Азот».
Як паведамляе сайт «Белнафтахіма», такая дамоўленасць была дасягнута падчас праведзеных у Маскве перамоў з удзелам старшыні беларускага канцэрна Ігара Жыліна і яго намесніка Уладзіміра Волкава, гендырэктара ААТ «Гродна Азот» Канстанціна Маянава, першага намесніка начальніка
Гаворка ідзе пра сумесную рэалізацыю інвестыцыйнага праекта «Будаўніцтва азотнага комплексу ў ААТ «Гродна Азот». Для ажыццяўлення дамоўленасцяў ствараецца рабочая група з прадстаўнікоў канцэрна «Белнафтахім» і групы «Газпром».
Як паведамлялася раней, праект будаўніцтва на прадпрыемстве «Гродна Азот» азотнага комплексу ацэньваецца экспертамі прыкладна ў 1 мільярд долараў. У выніку яго рэалізацыі вытворчасць азотных угнаенняў павінна вырасці больш як на 200 тысяч тон у год. У ліку верагодных партнёраў па гэтым праекце называлася расійская кампанія «Еўрахім».