Ілюстрацыйнае фота.

Ілюстрацыйнае фота.

Адказваючы на пытанне ўкраінскага партала segodnya.ua, ці даводзілася рызыкаваць жыццём, ратуючы кагосьці з «зорак», Маха Шэрмат расказаў пра выпадак у Баранавічах.

«У горадзе Баранавічы, што ў Беларусі, на стадыёне быў канцэрт, а там вакол адны калоніі. Вёў канцэрт Юрый Нікалаеў. Ён збіраўся ўжо аб'яўляць Растаргуева, як раптам натоўп зрываецца з трыбун і бяжыць на сцэну. Юра ў паніцы да мяне: «Маха, што будзе?» Я кажу: «Усё, парэжуць нас на Андрэеўскі сцяг».

Хлопцы з нашай аховы пабеглі шукаць старэйшага, знайшлі верхавода — мясцовага злодзея ў законе. Высветлілася, што гэтыя людзі паставілі ультыматум: маўляў, не сядзем на свае месцы, пакуль Коля не выканае песню «Атас» дзесяць разоў. Пачаліся таргі, яны саступаць не згаджаліся. Але сышліся на трох. Далі каманду, канцэрт працягнуўся, і «Атас» Коля праспяваў тры разы.

Дарэчы, пасля гэтага я дапамог у такой жа сітуацыі Алегу Газманаву, які таксама выступаў у Баранавічах і праспяваў там свой «Эскадрон» восем або дзевяць разоў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?