Збеглы супрацоўнік ЦРУ Эдвард Сноўдэн у пятніцу на сустрэчы з шэрагам праваабаронцаў і адвакатаў у транзітнай зоне аэрапорта «Шарамецьева» заявіў, што звяртаецца да Расеі з просьбай аб прадастаўленні палітычнага прытулку, аднак збіраецца пазней ляцець у Лацінскую Амерыку.

Пра гэта паведаміла карэспандэнт New York Times ў Маскве са спасылкай на прысутную на сустрэчы са Сноўдэнам кіраўніком маскоўскага аддзялення «Хьюман Райтс Уотч» Таццяну Лакшыну.

Сноўдэн, па словах Лакшыной, заявіў аб тым, што атрымаў прапановы аб прадастаўленні прытулку ад Венесуэлы, Расіі, Балівіі, Нікарагуа і Эквадора.

Ён падзякаваў гэтым краінам, адзначыўшы, што ён прымае ўсе прапановы, цяперашнія і тыя, што яму яшчэ зробяць у будучыні.

Ён дадаў, сцвярджае прадстаўніца праваабарончай арганізацыі, што мае патрэбу ў дапамозе, якая гарантуе яму бяспечны пералёт у Лацінскую Амерыку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?