Цэны на прамысловую прадукцыю ў чэрвені 2013 года ў параўнанні з маем узраслі на 0,2%, са снежнем 2012 года — на 4,3%, паведамілі ў прэс-службе Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

У тым ліку на інвестыцыйныя тавары цэны ўзраслі адпаведна на 0,4 і 5,1%, прамежкавыя тавары — на 0,3 і 5,3%, спажывецкія тавары — на 0,2 і 2,4%.

Індэкс цэн вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі ў чэрвені 2013 года ў параўнанні з маем 2013 года знізіўся на 1,4%, са снежнем 2012 года — павялічыўся на 1,8%, у тым ліку ў раслінаводстве — адпаведна знізіўся на 2,8% і ўзрос на 7%, жывёлагадоўлі — знізіўся на 0,8% і павялічыўся на 0,1%.

Індэкс цэн у будаўніцтве ў чэрвені 2013 года ў параўнанні з маем 2013 года ўзрос на 1,2%, са снежнем 2012 года — на 10,3%, у тым ліку на будаўніча-мантажныя работы — адпаведна на 2 і 13,8%, машыны і абсталяванне — на 0,4 і 5,3%, іншыя работы і затраты — на 0,3 і 15,5%.

Індэкс тарыфаў на перавозку грузаў усімі відамі транспарту ў чэрвені 2013 года ў параўнанні з маем 2013 года ўзрос на 0,6%, са снежнем 2012 года — на 8,4%.

Індэкс тарыфаў на паслугі сувязі для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў у чэрвені 2013 года ў параўнанні з маем 2013 года ўзрос на 0,1%, са снежнем 2012 года — на 5,6%.

Як паведамлялася раней, індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі (інфляцыя) у чэрвені 2013 года ў параўнанні з маем 2013 года ўзрос на 0,3%, са снежнем 2012 года — на 7%.

Нагадаем, згодна з прагнозам, інфляцыя ў 2013 годзе павінна скласці не больш за 12%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?