Старшыня Нацбанку Беларусі Надзея Ермакова адзначыла, што ўжо павялічыліся да 32–35% гадавых працэнтныя стаўкі па тэрміновых дэпазытах, сэртыфікатах Белаграпрамбанку і Беларусбанку.

«Стаўкі высокія, значыць, нявыгадна пераводзіць беларускія рублі ў валюту», — цытуе БЕЛТА Ермакову.

Старшыня Нацбанку цьвердзіць, што недахопу валюты ў абменьніках няма.

«На гэтым тыдні работнікі цэнтральнага апарату Нацбанку, галоўных упраўленьняў у рэгіёнах правялі абсьледаваньне 470 абменьнікаў. Валюты хапае. Так што чуткі пра вялікія чэргі ў абменьніках моцна перабольшаныя», — сказала кіраўніца Нацбанку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?