У Брэсцкім спарткомплексе «Вікторыя» 12 ліпеня прайшоў 28-ы турнір Belarus Fighting Championship, які сабраў моцных байцоў з Беларусі, Польшчы і Украіны.

У межах турніру прайшла матчавая сустрэча Беларусі і Польшчы, якая завяршылася ўпэўненай перамогай апошняй: польскія байцы выйгралі ўсе тры бітвы.

Праграма вечара налічвала дзевяць баёў (восем мужчынскіх і адзін жаночы) і ў чатырох з іх вікторыю святкавалі воіны брэсцкага клуба «Бусіда». Рэгламент бою: два раўнды па пяць хвілін, у выпадку калі яны не выяўляюць пераможца прызначаецца дадатковая пяціхвілінка.

Першы бой у катэгорыі да 61 кг доўжыўся ўсяго 1 хвіліну 20 секунд. Брэстаўчанін Іван Гладкі адправіў у накаўт госця з Украіны Івана Цему. Другі бой у катэгорыі да 69 кг быў яшчэ карацейшы, мінчаніну Эдуарду Муравіцкаму з мінскага клуба «Ліга» для перамогі над прадстаўніком іншага сталічнага клуба «Рэслінг Стайл» спатрэбілася ўсяго 35 секунд.

Датэрмінова (за 1 хвіліну 40 секунд) скончыўся бой паміж гаспадаром рынга з клуба «Бусіда» Аляксеем Дубініным і прадстаўніком клуба «Максімус» (Магілёў) Дзянісам Кавалёвым у катэгорыі да 70 кг. А вось Валерый Шпак (клуб «Бусіда») ў вагавай катэгорыі да 84 кг уступіў па ачках у трох раўндах украінскаму спартсмену Багдану Катлавянаву.

Тры раўнды для выяўлення адносін спатрэбілася Глебу Марозаву і мінчаніну Аляксандру Зіноўеву (катэгорыя да 93 кг). Поспех святкаваў прадстаўнік клуба «Бусіда».

У матчавай сустрэчы Польшчы і Беларусі Каміл Сельва (вагавая катэгорыя да 66 кг) быў мацнейшы за Арцёма Жука (клуб «Бусіда»), Лукаш Грахоўскі (да 70 кг) выйграў у мінчаніна Сяргея Сяміжона, а Даміян Білаш (да 77 кг) апынуўся мацнейшы за гаспадара рынга Ільі Мартысюка.

А адзіны жаночы бой паміж брэстаўчанкай з клуба «Бусіда» Людмілай Радзько і ўкраінкай Анастасіяй Мазепай працягваўся ўсяго трыццаць секунд. Беларуска ўзяла верх пры дапамозе тэхнічнага накаўту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?