13 ліпеня ў Мінску з-за моцнай залевы былі падтоплены станцыі метро «Усход» і «Парк Чалюскінцаў», паведаміў карэспандэнту БЕЛТА супрацоўнік прэс-службы ГУУС Мінгарвыканкама Яўген Сачак.

«Вада з пераходаў сцякала проста на пероны, супрацоўнікі метро справіліся з падтапленнямі самастойна. Былі ўключаны помпы, спрацавала сістэма адтоку вады, — сказаў Яўген Сачак. — Надзвычайных сітуацый, звязаных з падтапленнем станцый метро, зарэгістравана не было, пацярпелых няма, рух цягнікоў не парушаны. У цяперашні час сітуацыя цалкам стабілізавалася «.

Памочнік начальніка Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Віталь Дэмбоўскі адзначыў, што сёння ў Мінску ў адпаведнасці з планам рэагавання на сітуацыі, звязанымі з падтапленнямі, супрацоўнікі МНС праводзяць маніторынг сітуацыі. Там, дзе неабходна, ажыццяўляецца аператыўнае рэагаванне.

«Сіламі ДАІ перанакіроўваюцца транспартныя патокі, „Гаррамаўтадар“ і „Гаррамліўнесцёк“ займаюцца ачысткай праезнай часткі і ліўнёвак ад смецця і галінак, МНС пры неабходнасці аказвае дапамогу людзям, — сказаў Віталь Дэмбоўскі. — На дадзены момант сітуацыя не крытычная і знаходзіцца пад кантролем».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?