З такой заявай на брыфінгу для журналістаў у Вашынгтоне выступіла ў пятніцу прадстаўнік дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША Джэн Псакі, перадае з Вашынгтона карэспандэнт Радыё Свабода.

Адказваючы на пытаньне, ці згодны Злучаныя Штаты з заклікам Нямеччыны вызваліць Мурсі, Псакі сказала: «Мы з гэтым згодны». Гэта першая афіцыйная заява Вашынгтону, прысьвечаная лёсу дэмакратычна абранага прэзыдэнта Эгіпту.

Мухамед Мурсі быў адхілены ад улады эгіпецкімі вайскоўцамі і ўзяты пад варту 3-га ліпеня. Дзе менавіта ён утрымліваецца, невядома.

На брыфінгу для журналістаў Джэн Псакі пацьвердзіла таксама, што амбасадар ЗША ў Эгіпце Эн Паттэрсан ўжо сустрэлася з часовым прэзыдэнтам гэтай краіны Адлі Мансурам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?