Апазіцыйная Народная дэмакратычная партыя выйграла другія ў гісторыі парламенцкія выбары ў Бутане, заняўшы 32 з 47 месцаў у заканадаўчым органе Гімалайскага каралеўства [тэрыторыя — 38 тыс. кв. км, насельніцтва — 700 тыс. чалавек].

Такім чынам, блізкай да караля Джыгмы Вангчука Партыі міру і працвітання дасталася толькі 15 парламенцкіх месцаў.

Па словах афіцыйных асоб у Тхымпху, яўка на выбары была вельмі высокая, склаўшы каля 80%. На выбарчых участках ўтвараліся чэргі.

Кароль Бутана добраахвотна адмовіўся ад сваёй абсалютнай улады ў 2008 годзе.

Як лічаць аналітыкі, казыры ў рукі апазіцыі далі эканамічныя праблемы, што абвастрыліся сёлета, і рост цэнаў на паліва ў горным каралеўстве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?