У Кітаі 23-гадовая дзяўчына загінула ад удару токам падчас размовы па iPhone, паведамляе кітайскае агенцтва Сіньхуа са спасылкай на сваякоў загінулай.

Пра гэты інцыдэнт распавяла старэйшая сястра дзяўчыны ў кітайскім мікраблогу Weibo (аналаг Twitter). Ма Ай Лунь атрымала смяротны ўдар токам, калі адказвала на званок на сваім iPhone.

Прылада ў гэты момант стаяла на зарадцы.

«Я спадзяюся, што кампанія Apple растлумачыць, як такое магло здарыцца. Спадзяюся, што вы не будзеце карыстацца вашымі тэлефонамі, калі яны зараджаюцца», — напісала сястра дзяўчыны. Паведамленне было працытавана ў інтэрнэце мноства разоў.

Паліцыя Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна, дзе гэта здарылася, пацвердзіла, што Ма Ай Лунь загінула ад удару токам, але не паведаміла, што прычынай трагедыі стаў менавіта iPhone.

Сястра загінулай мае намер дамагацца справядлівасці ад Apple. У нядзелю кампанія заявіла, што яна шкадуе пра выпадак, і прынесла спачуванні родным дзяўчыны. Кампанія мае намер правесці пільнае расследаванне і будзе цесна супрацоўнічаць са следствам, гаворыцца ў паведамленні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?