Па з'яўленню ва ўніверсітэце, у пачатку навучальнага году, студэнтка 3-га курсу Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта Вікторыя Волкава была выклікана на размову ў дэканат. Прычынай выкліку сталі затрыманьні актывісткі, падчас флэш-мобаў супраць зьнішчэньня гістарычнай часткі Гародні, якія адбыліся ў ліпені бягучага году.

Дэкан філалягічнага факультэту, на якім навучаецца Вікторыя, Іван Бурлыка пагражаў актывістцы выключэньнем з універсітэту, калі да яго патрапіць інфармацыя пра наступнае затрыманьне студэнткі. На пытаньне дзяўчыны, якое злачынства яна зьдзейсьніла, дэкан не знайшоў адказу. Так як пры затрыманьнях на Вікторыю не складалі пратаколаў.

Пасля размовы, дэкан настойліва папрасіў студэнтку запрасіць ва ўніверсітэт сваю маці, каб пагутарыць з ёй. Такім чынам, дэкан філалягічнага факультэту, вырашыў праз бацькоў паўплываць на грамадзкую актыўнасьць студэнткі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?