Пажар адбыўся ў суботу, 13 ліпеня, у Маладзечне па вуліцы Багдана Хмяльніцкага каля 8.20.

Калі на месца здарэння прыехалі выратавальнікі, з акна трэцяга паверха шматпавярхоўкі ішоў дым. У кватэры былі два мужчыны: 40-гадовы гаспадар і 26-гадовы сусед.

Яны на кухні пералівалі растваральнік, які і стаў прычынай пажару. Гаспадар трапіў у рэанімацыю з 30% апёкаў цела 1, 2 і 3 ступеняў.

У яго калегі апёкі кісцяў і пералом вялікага пальца на назе. Яго ён атрымаў, калі, ратуючыся ад пажару, павіс за акном, трымаючыся за падаконнік, але не ўтрымаўся і зваліўся.

Выйсці з кватэры мужчыны не маглі, бо агонь перакінуўся на кухонныя дзверы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?