«Ну так, сапраўды закаханы, — кажа Севярынец. — Хто яна? Не, пакуль казаць не буду. Без каментарыяў».

Ці сапраўды звязаная закаханасць з тым, што Севярынец згаліў вусы? «Ну так, гэтыя рэчы звязаныя», — смяецца Павел.
Апошняе пытанне: ці справа ідзе да вяселля? «Не, больш нічога казаць не буду».

Паўлу Севярынцу 36 гадоў. Цяпер ён адбывае пакаранне за Плошчу на «хіміі» ў вёсцы Куплін (Пружанскі раён). Тэрмін зняволення сканчваецца 19 кастрычніка.

Паўла Севярынца называюць адным з сучасных беларускіх сэкс-сімвалаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?