Два чалавекі сталага ўзросту сталі ўдзельнікамі дарожна-транспартнага здарэння ў райцэнтры Іўе Гродзенскай вобласці ў мінулую суботу.

Старэйшы, якому ўжо споўнілася 80 гадоў, пры руху на «Жыгулях» па вуліцы 7-га лістапада па другараднай дарозе парушыў патрабаванне дарожнага знака «Рух без прыпынку забаронены». У выніку аўтамабіль сутыкнуўся з мапедам, якім кіраваў 76-гадовы пенсіянер. Апошняга шпіталізавалі з пераломам.

Высветлілася, што пажылы чалавек не меў права на кіраванне мапедам, узяўшы яго ў прыяцеля.

Ступень віны абодвух удзельнікаў ДТЗ павінны вызначыць следчыя органы. Пакуль невядома, ці будзе пацярпелы звяртацца ў міліцыю з заявай на ўладальніка «Жыгулёў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?