15 ліпеня раніцай у Міністэрстве культуры Літвы быў вызначаны пераможца конкурсу на скульптуру на Лукішкскай плошчы ў Вільні. Перамагла скульптура «Дух народа».

Эксперты выбралі з 18 пяць работ, якія найлепшым чынам адказвалі б умовам конкурсу і грамадскім інтарэсам. З гэтых пяці работ вылучылі скульптуру «Дух народа», якую і вырашылі ўсталяваць. Аўтары помніка — Відмантас Гілікіс, Віцяніс Ханзел і Рамунэ Шведайце.

«Святло духу народа — птушка душы — так можна назваць ідэю гэтага паэтычнага вобразу,
які асэнсоўвае шлях гістарычнага, нацыянальнага, палітычнага і агульначалавечага пошуку. Выражэнне духу, турботы душы — птушка, якая вырываецца з клеткі», — так творцы характарызуюць ідэю.

Помнік будзе выкананы з нержавеючай сталі, металізаванага вугляроднага валакна.

На гандлёвым рынку Лукішкі ў 1864 г. быў павешаны Кастусь Каліноўскі.

Сама плошча была сфармавана ў пачатку ХХ ст. У 1953 г. тут быў пастаўлены помнік Леніну, які ў 1991 г. знеслі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?