Часовы кіраўнік егіпецкага міністэрства фінансаў заявіў, што краіна не мае патрэбы ў дапамозе МВФ, паведамляе Reuters.
Паводле яго словаў, Егіпет цалкам зможа абысціся дапамогай арабскіх краін.
Раней Кувейт, ААЭ і Саудаўская Аравія прадаставілі Егіпту бязвыплатную фінансавую дапамогу.