Сябры Менскіх філіяў дзьвюх сацыял‑дэмакратычных партыяў — Аляксандра Казуліна і Станіслава Шушкевіча — правялі сумеснае паседжаньне, на якім запатрабавалі ад сваіх лідэраў неадкладна пачаць аб’яднаньне ў адну моцную партыю. Яны зьвярнуліся і да Міколы Статкевіча, каб ён і ягоныя паплечнікі, якія не ўваходзяць у гэтыя партыі, але прытрымліваюцца сацыял‑дэмакратычных каштоўнасьцяў, таксама далучыліся да гэтага працэсу.

Цікава, што сталічныя структуры гэтых дзьвюх партый узначальваюць даўнія сябры — экс-дэпутаты і экс-кандыдаты ў прэзыдэнты Валер Фралоў і Сяргей Скрабец. Гэтыя арганізатары парлямэнцкай апазыцыі, а пасьля мітынгу ў падтрымку інтэграцыі з Расеяй, на які сабралася 10 чалавек, распачалі новы этап сваёй дзейнасьці. Адзін зь іх уступіў у адну сацыял-дэмакратычную партыю, другі — у другую.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?