У Салігорску нецвярозы кіроўца БМВ збіў насмерць жанчыну і збег — фота
31-гадовы мужчына затрыманы. Раней ён пяць разоў затрымліваўся п’яным за рулём.
Кіроўца, які неаднаразова прыцягваўся да адказнасці за кіраванне ў нецвярозым выглядзе і які не мае правоў, 14 ліпеня збіў пенсіянерку ў Салігорску, паведамілі БЕЛТА ва УДАІ МУС Беларусі. Жанчына памерла на месцы.
ДТЗ адбылася на нерэгуляваным пешаходным пераходзе. 71-гадовую енсіянерку збіў «БМВ-316», за рулём якога знаходзіўся нецвярозы 31-гадовы мясцовы жыхар. Пасля гэтага ён збег з месца здарэння. «У ходзе аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў спачатку быў знойдзены аўтамабіль, затым па месцы жыхарства затрыманы кіроўца», — дадалі ў ДАІ.
Акрамя таго, у дарожнай міліцыі падкрэслілі, што з 2004 года кіроўца 5 разоў затрымліваўся і прыцягваўся да адказнасці за кіраванне ў стане ап’янення. Пры гэтым ён неаднаразова кіраваў аўтамабілем, не маючы правоў.
Паводле БЕЛТА
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ