Сёння ў раёне Курасоўшчына — МКАД — Калядзічы магчыма з’яўленне паху газу, паведаміў памочнік начальніка Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Віталь Дэмбоўскі.

Як растлумачыў прадстаўнік МНС, сёння ў гэтым раёне будуць планавыя работы па праверцы камунікацый і трубаправодаў газавай сістэмы.

«Просім жыхароў не хвалявацца. Без бачных на тое прычын не варта звяртацца на лінію 101, каб не ствараць перагружанасці»,

— сказаў Віталь Дэмбоўскі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?