Выкрывальнік ЦРУ Эдвард Сноўдэн афіцыйна папрасіў часовы прытулак у Расіі. Паколькі Сноўдэн не можа пакінуць транзітную зону Шарамецьева, ён запоўніў там усе неабходныя анкеты, напісаў заяву і перадаў яго запрошанаму туды спецыяльна супрацоўніку Федэральнай міграцыйнай службы.
У адпаведнасці з законам, замежным грамадзянам, якім адмоўлена ў прызнаннi ўцекачамі ў Расійскай Федэрацыі і якія не могуць быць высланы за межы РФ з гуманных меркаванняў, можа быць дадзены часовы прытулак.