У дачыненні да 20-гадовай Вольгі Кісель, якая звезла з Мар'інай Горкі ў Асіповічы чужое дзіця, распачата крымінальная справа па факце крадзяжу двух мабільных тэлефонаў.

У дачыненні да 20-гадовай Вольгі Кісель, якая 2 верасня звезла з Мар'інай Горкі (Мінская вобласць) у Асіповічы (Магілёўская вобласць) чужое дзіця, распачата крымінальная справа. Але не па факце выкрадання трохгадовага Станіслава Ганчарова, а па факце крадзяжу двух мабільных тэлефонаў. Пра гэта БелаПАН паведамілі ў МУС Беларусі.

Як патлумачылі ў міліцэйскім ведамстве, у прцэсе разбору ўстаноўлена, што 20-гадовая раней судзімая за крадзеж ураджэнка Асіповіцкага раёна, без пэўнага месца жыхарства, "не мела намеру выкрасці хлопчыка", а ўзяла яго для таго, каб "проста пагуляць".

Нагадаем, днём 2 верасня з кватэры, дзе трохгадовы Станіслаў Ганчароў знаходзіўся разам з прыёмным бацькам у гасцях, хлопчык пайшоў у невядомы напрамку з В.Кісель. Пры гэтым з кватэры прапалі два мабільныя тэлефоны, і цяпер дзяўчына падазраецца ва ўчыненні крадзяжу.

Заява аб прапажы дзіцяці ад яго сваякоў паступіла ў міліцыю ў 21 гадзіну, пасля чаго пачаліся вышуковыя мерапрыемствы. У іх былі задзейнічаны супрацоўнікі Пухавіцкага РАУС, крымінальнага вышуку УУС Мінаблвыканкама і МУС. Адпрацоўваліся некалькі магчымых адрасоў знаходжання дзіцяці і дзяўчыны. У выніку яны былі знойдзены 3 верасня ў адной з кватэр у Асіповічах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?