Упраўленнем Следчага камітэта па Мінску завершана папярэдняе расследаванне па крымінальнай справе ў дачыненні да генеральнага дырэктара УП
Як паведамілі БелаПАН у аддзеле інфармацыі і сувязі з грамадскасцю Следчага камітэта Беларусі, яму выстаўлена канчатковае абвінавачанне на падставе некалькіх артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры (ч. 2 арт. 243); выкарыстанне прастытуцыі ці стварэнне ўмоў для прастытуцыі (ч. 2 арт. 171); службовы падлог (ч. 1 арт. 427); падробка, выраб, выкарыстанне або збыт падробленых дакументаў (ч. 1 арт. 380); саўдзел у фальсіфікацыі доказаў па грамадзянскай ці гаспадарчай справе (ч. 6 арт. 16, арт. 395), уцягванне ў прастытуцыю (ч. 2 арт. 171–1); выраб і распаўсюджванне парнаграфічных матэрыялаў ці прадметаў парнаграфічнага характару (ч. 1 арт. 343).
Нагадаем, уладальнік Dankoff Club Юрый Данькоў быў затрыманы 4 верасня 2012 года. У гэты дзень у Dankoff Club правялі вобыск і іншыя следчыя дзеянні ў межах крымінальнай справы, распачатай ў канцы жніўня Следчым камітэтам у дачыненні да мастацкага кіраўніка і адміністратара ТАА Dankoff Club. Яны падазраюцца ў тым, што з 2006 года давалі памяшканні ў клубе для прастытуцыі. Дзеянні службовых асоб кваліфікаваны на падставе ч. 2 арт. 171 КК. Мастацкі кіраўнік Dankoff Club затрыманы.
7 верасня Юрыю Данькову было выстаўлена абвінавачанне ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 171 КК (выкарыстанне прастытуцыі ці стварэнне ўмоў для прастытуцыі, учыненыя службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў).