У Мінску 14 ліпеня памерла таленавітая мастачка Алена Лось. У лютым яна адзначыла 80-годдзе.

Алена Лось на Пружаншчыне. 2008.

Алена Лось на Пружаншчыне. 2008.

Алена Лось з мужам. 1961.

Алена Лось з мужам. 1961.

Алена Лось з мамай і братам.

Алена Лось з мамай і братам.

Алена Лось нарадзілася ў Вільні. Скончыла Віленскі дзяржаўны мастацкі інстытут. Ад 1963 з’яўлялася сябрам Беларускага саюза мастакоў. Яна аздабляла кнігі беларускіх народных казак «Ох і залатая табакерка» (1967), «З рога ўсяго многа» (1968), кніжкі Алеся Якімовіча «Вераб’іныя госці» (1960), Васіля Віткі «Дударык» (1965), Змітрака Бядулі «Скарб» (1966), Авяр’яна Дзеружынскага «Кую-кую ножку» (1967), Ніла Гілевіча «Загадкі» (1971), Уладзіміра Ягоўдзіка «Бабуліна варта» (1999), «Слова пра паход Ігаравы» (1986) і дзясяткі іншых кніг. Мастачка працавала таксама і ў станковай графіцы. Адна за адной з’яўляліся цэлыя серыі яе лінарытаў: «Дзеці Белавежы» (1966), «Людзі на Прыпяці» (1973), «Радасць працы» (1976). Не абмінула Алену Лось і захапленне літаграфіяй. Яна стварыла цыкл каляровых літаграфій па матывах беларускага фальклору і паэзіі Янкі Купалы, а таксама паводле палескіх вандровак.

Шмат твораў Алены Лось сёння захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі ў Мінску, у Дзяржаўнай Трацякоўскай галерэі ў Маскве, у Пружанскім палацыку-музеі, у Літаратурных музеях Янкі Купалы і Якуба Коласа ў Мінску, у мемарыяльным музеі Аляксандра Пушкіна ў Маскве і ў іншых музеях і галерэях.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?