Галоўны трэнер БАТЭ Віктар Ганчарэнка пракаментаваў першы матч 2-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў супраць карагандзінскага «Шахцёра» (0:1).

«Гулялі вельмі павольна і вельмі прадказальна, асабліва ў другім тайме, што і абумовіла вынік. Магчыма, гэта звязана з заменай Глеба - у перапынку ён сказаў, што не можа гуляць. Гэта стала для каманды дадатковым ударам, хутка перабудавацца мы не змаглі. Нам не хапала хуткасці ў атацы, атакі хутка захлыналіся, тармазіліся. Таму на матч у адказ нам трэба ехаць з думкаю, што трэба дзейнічаць больш разнастайна і больш агрэсіўна ў завяршэнні атак. Сёння кружылі ў штрафной, а асаблівых пагроз браме суперніка не стваралі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?