16 ліпеня ў Гродне на перасячэнні вуліц Астроўскага і Пушкіна кіроўца «Опеля» страціў пільнасць і пры павароце налева збіў скутэр, паведамляе сайт ДАІ Гродна і Гродзенскай вобласці. Кіроўца матаролера са шматлікім раненнямі трапіў у рэанімацыю.
Кіроўца легкавіка атрымаў пасведчанне некалькі месяцаў таму. Ён патлумачыў супрацоўнікам ДАІ, што сачыў за аўтамабілямі, што ехалі злева ад яго, і не заўважыў скутэр.